то, что гусеница называет концом света, Мастер называет бабочкой | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
пакідаю......Здаецца, гэта будзе самы значны пост за ўвесь час майго бязглузднага спавядання. Хацелася б пайсці па-англійску, але не ўмею. Я паведамляю, што гэты блог праз пару дзён перастане існаваць. Не бяруся нічога тлумачыць. Можа, гэта толькі цёмная паласа, можа, глупства, а можа даўно быў час гэта зрабіць. Хай застанецца ў мяне. Буду прывыкаць трымаць унутры. Усім дзякуй! Да пабачэння. На гэты раз працяга не будзе.@настроение: развітальнае @музыка: Савичева - мало Учора прыехала з вёскі і адразу з карабля на бал. Паехалі на свята ў Мінск. Не магу сказаць, што ўражанні былі вельмі прыемныя. Можа, дзесьці было і добра і мы папалі не туды, але адзінае, што я здольная была ўбачыць – гэта шмат п’яных людзей і недзе далка-далёка сцэну з пасрэдным канцэртам. Кажуць, салют быў нічога. Я яго глядзець не захацела. З Дзімкам нешта не зразумелі адзін аднаго, ён у некаторых момантах павеў сябе не з лепшага боку. Так што я сядзела на беразе Свіслачы і гулялася на тэлефоне ў Тэтрыс пад уражаныя салютам вогласы натоўпу. Не хацелася нічога бачыць. Потым, здаецца, пагаварылі з ім, але разумею, што мне патрэбна зусім іншае. Чалавек. Грамадства. Дзяржава – 87 балаў. На мой погляд, цудоўна, бо была ў многім няўпэўненая. Чакаю англійскую мову, даведацца, які ў гэтым годзе будзе прахадны бал, і можна будзе з задавальненнем назваць сябе малайчынкай і паехаць на адпачынак. дарослаяУчора з матуляй зайшла размова пра замужжа, сям’ю. Пачалося ўсё з таго, што маці сказала між іншым бацьку: прывыкай, што мы будзем рабіць, калі яна ад нас пойддзе. Бацька, канешне, абурыўся: куды гэта! І тут я зразумела, што і сапраўды, гэта не так ужо і далёка. Можа адбыцца так, што нават да сканчэння ўніверсітэта. Як я паслухала са слоў маёй матулі, яна будзе згодная нават на грамадзянскі шлюб, адпусціць, абы толькі яна бачыла, што гэта таго варта, што я буду забяспечаная, што гэта сур’ёзна. Цікава, раней у яе быў іншы пункт гледжання на гэта. Здаецца, я стала ўжо даволі дарослая і самастойная. Можа, мяне яшчэ жыццё не надта кідала, што гэтае яшчэ не адчуваецца.віншуюЗ задавальненнем віншую Нэссу з Днём нараджэння. Хай яе жыццёвы шлях будзе як мага больш прыемным, сустракаюцца толькі адкрытыя і добрыя людзі, спраўдзяцца ўсе мары, а гэты дзень запомніцца назаўсёды толькі шчаслівымі момантамі. Поспеху ва ўсім! А наступнае я адрасую ўсім сваім сябрам, тым хто заўсёды мяне падтрымліваў і да каго я заўсёды завітваюся ў думках. Дзякуй за тое, што вы ёсць!!!
вынікіКрыху адзіноты, чысціня, шэрае неба, незразумелага настрою музыка, цэлы вечар наперадзе, успаміны, сум, чамусьці баліць у грудзях і цяжка дыхаць. Ай! Хопіць ехаць з глузду. Гэта ўсяго толькі рэдкі выпадак, калі я ўвечары дома. Магу пахваліцца – 91 бал на тэсціраванні па беларускай мове. Няблага, здаецца. Давольная тым, што здолела падрыхтавацца без дапамогі рэпецітараў, ды і займалася не шмат. Сыйдземся на тым, што заданні лёгкія папаліся. Чакаем вынікаў па ЧГД. Адзначу, што заданні тэста былі значна цяжэйшымі, чым нават на алімпіядзе. Больш за 80 чакаць не варта. Англійская мова ў сераду, павінна добра напісаць. Галоўнае, каб часу хапіла. На мой погляд, яго адведзена па ўсіх прадметах не ў дастатковай колькасці. А так, нічога складанага, як мне здаецца. Хоць бы заўтра было добрае надвор’е. Не маю нічога супраць пахмурнасці, толькі б не адмянілі канцэрт. Выступаюць: Квінт (Фаніпаль), Замкавая гара (Капыль) і 2 мінскія групы. Гэта будзе полымя!!! Я згодная слухаць нават пад дажджом і ў гразі. Толькі б не адмянілі! у прадчуванні прыгодАпошні час нешта душа просіць працягу фуршэта ў тым сэнсе, што хочацца які-небудзь сэйшн закаціць або куды з’ездзіць гульнуць. Хутчэй бы скончыліся тэсты, і тады пакажам майстар-клас. Нейкія прадчуванні рояцца ў галаве, успаміны. Не хоча сэрца адпускаць тых, who is happy for being without me. Мабыць, для мяне было б усё занадта лёгка, каб я ў адначассе на ўсё забылася. Зноў шукаю прыгод на свае другія 90, калі там яшчэ 90)) Зноў разумею, што ўсе прыгоды і здарэнні не што іншае, як ажыццяўленне нашых жаданняў. Хутка зноў атрымаю, ведаю гэта, але нічога не магу змяніць. Прадчуванні, прадчуванні… Ніколі мяне не падводзілі… Цікава, што будзе ў гэты раз. нанаваДзень навядзення парадку на маёй маленькай зямлі, то біш у комнаце. Зноў выкідаю кучу старых калісьці патрэбных рэчаў і адчуваю пах аднаўлення ў паветры. Хутка паліцы папоўняцца ўжо не даведнікамі па падрыхтоўцы да тэсціравання і школьнымі падручнікамі, а нечым новым, цікавым і шматабяцаючым. Сачыненне на тэмуАдразу скажу, што засталіся вельмі пазітыўныя ўспаміны, хоць і дрэннага было таксама нямала. Пачнём. Нашае выступленне было цудоўнае. Ва ўсякім разе самім нам было не сорамна. На фуршэце ўжо стала бачна раздробленасць у нашых радах. Адразу стала бачна, што людзі чакаюць зусім рознага ад выпускнога. А я зажыгала з Гошам. І было ўсё роўна. Гэта мой велькі таксама сябар, з якім мы бывае ўжарт ствараем вобраз страснага кахання. Цудоўны настрой. Ідзём на рассвет. Я на сёмым небе ад шчасця, і … З’яўляецца Лешка. З першага погляду я ведала ўсё, што адбудзецца гэтай ноччу. Я ведала, што ён не пройдзе міма, што я не знайду моцы яго адштурхнуць. Ён можа сказаць, што няма ў чым яго вінаваціць, бо згадзілася сама. І я была б згодная, калі не тыя ілжывыя непатрэбныя прыгожыя словы наконт вечнага кахання і наступнай сустрэчы. Навошта? Ведаў жа, што і так пайду з ім, ведаў, што кіне. Дзіўна тое, што дарагі мне чалавек кажа: Я кахаў цябе заўсёды. А ў мяне адчуванне нібы граззю аблілі. Ён скарыстаўся зручным момантам. Маладзец! Атрымалася так, як хацеў ён. Не магу сказаць, што шкадую. Ведала, на што ішла. Сорамна, канешне, было вяртацца дадому неверагодна бруднай (толькі зараз напісала і зразумела, што слова падыходзіць ва ўсіх сэнсах), расцарапанай (зноў ад яго застаюцца толькі шрамы на целе і на сэрцы, больш нічога). Ён спытаў: ты ідзеш? Я прамаўчала, ён абтрэс джынсы і пайшоў далей піць. Добра, што засталася, добра, ніхто не бачыў маіх слёз. Калі выйшла, сказалі, што ён ужо гадзіну ляжыць п’яны на халоднай зямлі. Не патабую нічога і зноў не шкадую, што завяла яго дадому. Зноў непатрэбныя словы. Не магла болей чуць, сказала, што не веру. Ты ж і сам ведаеш, што болей нічога не будзе. Выспалася дома, вымыла адзежу. І зноў гуляць, на катэдж. Быў не ўвесь клас, прыгатавалі цудоўны стол, пілі, танцавалі. А потым прыйшлі астатнія, пачалася ругань, нагаварылі адзін аднаму агіднасцей. Яны пайшлі, а мы ўсе сядзім і плачам, бо так лёгка ўдалося разбурыць такі вечар. Зламалі ўсё, акрамя цеплыні між намі, акрамя сяброўства, якое толькі тады нарадзілася. Для мяне гэтыя дні – час пакідання старога і набыцця новага. Потым зноў прыйшоў Леша. Заставіла яго вымавіць тое, што павінен быў сказаць даўно: я яму непатрэбна. Далей памятаю часткова. Размаўлялі з Зікам не балконе. Заўсёды патрэбныя людзі з’яўляюцца нечакана, калі ўжо губляеш надзею. Потым з Жэнькам. Які мяккі і ласкавы на самой справе чалавек, які блізкі. І моцны. Ядчуваеш сябе дзіцем, калі ён так клапатліва кладзе цябе спаць і кажа, каб спала, што вернецца за мною, калі прыйдзе час. Прыемней за ўсё на свеце адчуваць, што за табою абавязкова прыйдуць, што хтосьці заўсёды з табой. Потым дзень адхадняк, падрыхтоўка, і першы тэст па беларускай мове. Заўтра еду ў Чэрвень на ўзнагароджанне за алімпіяду. Сустрэля Саню. Стаялі б, мабыць, цэлы дзень з ім. Адно часу мала. Дакладна ведаю, гэта адзін з тых, з кім мы будзем заўсёды бачыцца, сустакацца і чакаць. Але ўжо ў новым, зусім невядомым, але, я веру, светлым жыцці. Поспехаў усім-усім! Пералічваць не буду. Кожны ведае, каму я яе дасылаю. Нават не ведае, а адчувае. Усяго вам найлепшага!!! в принципе согласна
і цябе вылячаць...Час ставіць дыягназ. Па мойму, здаровы чалавек не будзе гадзіну без перапынку капацца ў сваёй галаве пад салодкія гукі адной і той жа растаманскай песні. Еду з глузду...BookmanЗаўтра экзамен. Першы сапраўдны. ЧГД не лічыцца, паставілі аўтаматам. Што з таго пераказа. Галоўнае сканцэнтравацца і настроіцца выключна на пазітыў. Напішам! Цудоўны дзень. Вось цяпер сапраўды засталося далёка ўсё негатыўнае. Цяпер магчыма пачаць плённую працу, не хвалюючыся за адсутнасць унутранага спакою. Зноў прачнулася ўнутры ненасытная прага да навучання. Хутчэй на кніжную выстаўку! Колькі хочацца ўсяго накупіць, а прачытаць… Некалькі прац перачытаць неабходна. Трэба ўнесці ў спіс настольных кніг некалькі. Час будзе, абавязкова адкрыю Уолша “Бяседы з Богам”. Энцыклапедыя жыцця. Зноў накуплю цэлую кіпу. Каму што, а мне кніжкі. Ну і што? Для сябе не шкода. Я ж іх не прапіла, каб шкадаваць! Вырашана! Еду! наконт рэлаксацыіСеанс адбыўся, як заўсёды, нечакана. Патэлефанавала любая сяброўка, з якой не бачыліся ад майго Дня Нараджэння. 2-3 гадзіны, і я зноў як нанова нарадзілася. Што можна яшчэ сказаць: жыццё – прыемная, аказваецца, рэч. (Жартю. Я ў гэта ніколі не пераставала верыць.) Relax, take it easy
бяспутная...Атрымліваю асалоду ад працы ў вольны час, калі над табою не стаяць ніякія планы, акрамя тваіх асабістых, калі працуеш не ад таго, што трэба, а так, проста. апошні званокУсё скончылася… Пустота… Пасядзелі на скрочаных уроках. Нават не заўважылі, што яны праляцелі. А потым гадзіна на санцапёку. З Жэнькам і Воўчыкам уздымалі сцяг, адстралялася са сваёй прамовай. Потым паехалі ў паездку. Адзінае, што мне там спадабалася, гэта тое, што накупалася ўволю. Ура! Адкрываем сезон. Але наогул здавалася, што штосьці не так. Потым хлопцы, як заўсёды, перабралі з прыколамі і адбылася не вельмі прыемная сітуацыя. Проста не вельмі сябе адчуваеш, калі цябе перад усімі ледзь не шлюхай выстаўляюць. Але, як сказаў Руслік (дзякуй яму велькі, сапраўды суцешыў), калі ў яго хапае сумлення крыўдзіць дзеўчыну, то ў яго маленькі. У аўтобусе мне чамусьці зрабілася так горка і сумна. Здаецца, удалося схаваць слёзы пад маімі любымі акулярамі. Але каму якая розніца, усё роўна мне суцяшэнне было непатрэбна. Ды і з іх ніхто мяне суцешыць быў няздольны. Суцяшала толькі сонейка за вакном, якое пакідала гэты дзень. І калі мне хацелася зрабіць гэта як мага хутчэй, то яно не спяшалася, а ліло мяккі ласкавы свет, песціла той свет, тую зямлю, тое неба, пад якім мы ходзім усе роўныя, песціла ўсіх нас. І цёпла было ад яго, бо мы разумелі адзін аднаго, мы былі ў той момант адзіным. Я зразумела, адкуль бярэцца моц – ад яго. Ты здольны цяпер выцерці слёзы, устаць, намаляваць усмешку і спяваць, ты цяпер здольны зрабіць так, як павінен – быць моцнай. Прыехала і пайшла да Дзімкі. Не хацелася болей нікога бачыць. У нашых яшчэ, здацца, быў працяг, але астатняе для мяне было ўжо зусім нецікава. здалёкГэта неверагодна! Час быццам смяецца з нас. Няўжо 11 год прайшлі так імгненна?! Так многа не паспелі, ніколі ўжо не паспець. І не хапае нават таго, што ловім кожны момант. Гэтыя моманты ўсё роўна бязмежна сканчаюцца. Іх не спыніць. Былі з Дзімкам у Нацыянальнай бібліятэцы, іллюмінацыю глядзелі. Канешне, усё цудоўна, прыгожа, але нейк… раздулі гэта ўсё занадта. Прыгожы будынак, прыгожае шоў, але не трэба з гэтага подзвіга народнага рабіць. Калі яе будавалі, нагадвала саветчыну, пабудову БАМа тым, як усё было асветлена ў СМІ. Гэта, канешне, мой асабісты погляд. Але яшчэ аднаго цуда свету я не ўбачыла. Яшчэ адно пытанне вострае ўзнікае – куды падацца працаваць улетку. Дзе ў Мінску можна падрабіць няблага? Парайце, калі ласка. цяплоУ рэшце рэшт цяпло!!! Дзяўчаты, апранаем кароткія спадніцы! Хлапчукі, здымаем цеплыя байкі! Усе шыбуем насустрач сонцу!!!што сказаць вам на развітанне?..Засталося 10 дзён. Дзіўна! Здавалася заўсёды, часу яшчэ так шмат, столькі яшчэ магчыма было здзейсніць, столькі сказаць. А засталіся гэтыя апошнія дні і казаць ужо няма чаго. Гляджу, даражэнькія, у вашы вочы, а ў іх сум, сапраўды. Разгубленасць, самота… Так імкнуліся, каб усё гэтае скончылася, так жадалі. А цяпер нават выпускное плацце, якое сцішана, каб не трывожыць мяне, чакае свайго зорнага часу, не прыносіць такога задвальнення. Як выдатная алімпіядніца я павінна буду сказаць апошні зварот выпускнікоў. У галаве каша. Так не хачу казаць тое, што жадаюць пачуць, тое, што павінна. Спадзяюся, у мяне атрымаецца сказаць сапраўды шчыра. Эх! Такая адказнасць! к ВереВерун! Солнце! Теперь настал тот час, когда мне надо выговориться, пожаловаться. Буду на русском, потому что мне действительно сейчас хреново. Ты уже, наверное, заметила. Всё началось ещё вчера, когда он не звонил. Опять эта мистика. Я утром подумала, что не надо нам в этот день видеться: чтобы меня сегодня отпустили на дэнс, чтобы подумать и ему, и мне, чтобы не надоесть друг другу. И вот, пожалуйста – так и получилось, то, что и заказывала. Теперь я и узнала, что будет, если его не будет. Извини, тавтология. Я боюсь, реально боюсь влюбиться, хотя, мне кажется, уже поздно. И даже не потому, что боюсь серьёзных отношений. Просто если я действительно к нему привяжусь, то начну поступать не так, как нужно, а по велению сердца, начну творить глупости. Я боюсь, что надоем ему своей привязанностью, боюсь потерять его из-за этого. Ведь что ему нравится во мне? Ум, рассудительность, мудрость, с которой я строю своё отношение к нему. А если покажу свои чувства? Я ведь превращусь в обычную девчонку, которых у него было так много. Я боюсь, что он разочаруется во мне. Наверное, он боится того же. Страшно, что пропадёт та загадка, та недосказанность, которая так манит, привлекает в человеке. Поэтому он и сказал тогда «что ты и так слишком много о нём знаешь, но не скоро поймёшь, что он за человек». Он понял это раньше меня, что не нужно стремиться всё узнать. А я, дура, смотрела в него, как в стекло, всё видела, незримо приводила его к тому, что он всё рассказывал. Ты знаешь, мне иногда кажется, что я слишком пользуюсь своими знаниями, способностями. Расскажу тебе такую вещь. Быть может, ты о ней никогда не задумывалась, не замечала. Помнишь, ты говорила про нашего психолога, что она может иногда в какой-то мере манипулировать людьми. Так вот, иногда я замечаю за собой такое. И с Димой иногда было то же самое. Я заставляю себя любить, поэтому это нечестно. Может, это глупо? Скажи? Не хочу больше лезть к нему в душу, не буду. Потому что сама почувствовала, каково это. И боюсь, что и он поймёт во мне многое, увидит не только то, что я показываю всем. Ты ведь понимаешь, что если я что-то прячу, значит неспроста, значит там, в глубине, не так уж и красиво всё, как кажется. Наверное… Не знаю… Знаю только одно – напьюсь сегодня, чтобы не чувствовать, потому что это стало для меня слишком мучительно. Знаю, что больше не вытерплю. Силы на исходе… за один вечер их не стало совсем. Как быстро! Опять же, боюсь показать свою слабость. Он ведь сразу увидел меня сильную, смелую, свободную. Это так отличается от того, что есть сейчас. Не нужно ему видеть меня такой. Всё! Решила! Отправляю, пока не передумалаfireПа-першае, Netti, з Днём нараджэння! Усяго табе самага добрага, шчырага, многа грошай (калі вам не патрэбныя грошы, аддайце іх суседу. Вывад – яны патрэбны усім, таму жадаю), кахання абавязкова ўзаемнага, поспеху, а яшчэ велькую і светлую мару, якая абавязкова збудзецца. Сама адгуляла цудоўна. Адбылася мая мара – прачнулася радам з Дзімкам, паглядзела наканец на яго мілую сонную мардашку. Усё астатняе – дробязі. Цяпер я ўжо сапраўды дарослая. Адчуванні даволі прыемныя, ня гледячы на тое, што гэта адначасова і велькая адказнасць. Але ведаю, што спраўлюся, што наперадзе яшчэ многа чаго добрага. { Предыдущая } { Страница 1 из 5 } { Следующая } |
Обо мнеМой профиль Архивы Друзья Фотоальбом
СсылкиСоздать дневникКатегорииНедавние записипакідаю......Без названия дарослая віншую вынікі у прадчуванні прыгод нанава Сачыненне на тэму в принципе согласна і цябе вылячаць... ДрузьяsPhilosopher kamila Bi-BiKa Dead-angel Tisha Netti ToXicA nessa Cyclop Another_dream dzhan_ku delimer Kotenok Marishka Opustevshij vic Pashka85 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||